На зямлі і ў цэлым свеце
Не знайсці старонкі даражэй,
Дзе палі – у васільковым цвеце,
I красу іх сонца беражэ.
І чуваць, як шэпчуцца бярозкі
Над ракой, што абступае бор.
Плаўна кружаць воблакі над вёскай,
І глыбока дыхае прастор.
І куды б мой лёс мяне ні сплавіў
Пад уздзеяннем крылатых мрой,
Я упарта човен буду правіць –
На Радзіму: да цябе, кут мой!